
Поздравление с Днем учителя!
Дарагія калегі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам –
Днём настаўніка!
Жадаем Вам, паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, выкладчыкі, плёну і творчага натхнення ў Вашай высакароднай працы.
Усім, хто звязаў свой лёс з адукацыяй і выхаваннем дзяцей і юнацтва, мы дасылаем асаблівую даніну павагі і прызнання за вернасць ідэалам “разумнага, добрага, вечнага”, за развіццё і ўдасканаленне айчыннай сістэмы адукацыі.
Сардэчна вітаем ветэранаў педагагічнай працы, жадаем доўгай і цікавай педагагічнай біяграфіі маладым спецыялістам. Хай шчасціць усім, хто працуе ў нашай галіне.
Моцнага Вам здароўя, трывалага дабрабыту і жыццёвага аптымізму. Міру і дабра вашым сем’ям!
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларусскага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі М.А. Філіпцоў