“Кірмаш “Восеньскія прысмакі”

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дошкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Брагіна” прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускай кухні “Кірмаш “Восеньскія прысмакі”.

Асноўная мэта – фарміраваць уяўленні дзяцей аб беларускіх народных стравах як прадукту чалавечай працы. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі педагогі, выхаванцы і іх бацькі. На кірмашы прадаваліся дранікі, салонікі з салам, наліснікі, конікі, гародніна і садавіна. Плата за тавар была незвычайная – песні, танцы, вершы. Нацыянальны каларыт мерапрыемству надало упрыгожванне зала вышыванкамі, нацыянальныя касцюмы вядучых, дзяцей, беларуская музыка і спевы. Бацькі на кірмашы гатавалі салаты для дзяцей і прэзэнтавалі іх, адзначаючы каштоўнасць іх ужывання. На памяць аб мерапрыесмтве усе жадаючыя набылі сувеніры, рацэпты. У канцы адбылася дэгустацыя страў беларускай кухні.