ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ НА ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ 
БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ!

О сохранении доплат за ученые степени и звания

Прапановы па сацыяльнай абароне непрацуючых пенсіянераў з ліку асоб, якія маюць вучоныя ступені і званні, падтрыманы Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" ад 17 студзеня 2013 года
Обращение «О заработной плате работников системы образования»
Обращение Совета председателей профсоюзных комитетов учреждений высшего образования и науки
Ответ Республиканского совета ректоров учреждений высшего образования

Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў сваім звароце на адрас Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які быў падрыхтаваны па даручэнні дэлегатаў VІІ З’езда галіновага прафсаюза, звярнуў асаблівую ўвагу на пытанні сацыяльнай абароны непрацуючых пенсіянераў з ліку асоб, якія маюць вучоныя ступені і званні. Так, ЦК галіновага прафсаюза прапанаваў разгледзець пытанне аб магчымасці працягу прызначэння даплат за вучоныя ступені і званні непрацуючым пенсіянерам, якія маюць вучоныя ступені і званні, з ліку былых работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі, навуковых арганізацый. Дадзеная праблема неаднаразова ўжо ўздымалася на ўзроўні Мінадукацыі і Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых устаноў вышэйшай адукацыі. На VІІ З’ездзе галіновага прафсаюза гэта пытанне было ўзнята ў выступленні старшыні ЦК галіновага прафсаюза А.А. Бойкі, дэлегатаў ад першасных арганізацый устаноў вышэйшай адукацыі.

Па даручэнні ЦК галіновага прафсаюза Саветам старшыняў прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай адукацыі і навукі было ажыццёўлена вывучэнне сітуацыі з колькасцю такіх асоб у сістэме адукацыі. Першасныя прафсаюзныя арганізацыі падрыхтавалі такую інфармацыю па кожнай установе вышэйшай адукацыі сістэмы Мінадукацыі. Дадзеныя звесткі разам са зваротам Савета былі накіраваны Мінадукацыі і Рэспубліканскаму савету рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. У адказ на зварот старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктар установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт“ У.М. Шымаў паведаміў аб распрацоўцы праекта адпавднага нарматыўнага прававога акту

ЦК галіновага прафсаюза таксама звярнуўся да цэнтральных і рэспубліканскіх камітэтаў галіновых прафсаюзаў з просьбай прадаставіць такія звесткі па ведамасных установах вышэйшай адукацыі. Большасць зацікаўленых іх ужо падрыхтавалі.

Станоўчым вынікам праведзенай работы стала распрацоўка спецыялістамі Мінадукацыі праекта Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2007 г. № 450“. Дадзены праект накіраваны зацікаўленым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама ЦК галіновага прафсаюза для вывучэння і фарміравання прапаноў па яго дапрацоўцы.

У ЦК галіновага прафсаюза 16 студзеня 2013 года адбылася нарада са старшынямі прафсаюзных арганізацый вядучых устаноў вышэйшай адукацыі, на якой быў разгледжаны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні дапаўненняў і змянення ва Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2007 г. № 450“. Па выніках нарады ЦК галіновага прафсаюза рыхтуе свае прапановы для накіравання Мінадукацыі. У прыватнасці, у галіновым прафсаюзе мяркуюць, што дзеянне Ўказа неабходна распаўсюдзіць на непрацуючых пенсіянераў як з ліку асоб, што маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара, так і на асоб, што маюць вучоную ступень кандыдата навук і вучонае званне дацэнта. Такім чынам, Указ павінен заахвочваць не толькі да абароны доктарскіх дысертацый, але і ўвогуле да прыходу высокакваліфікаваных спецыялістаў ў сістэму вышэйшай адукацыі і навукі. Акрамя таго выпрацаваны шэраг прапаноў па пытаннях патрабаванняў да стажу працы дадзенай катэгорыі непрацуючых пенсіянераў, характару іх занятасці ў перыяд працы ва ўстановах вышэйшай адукацыі і інш.