ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ НА ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ 
БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ!

Бабровічы – гаспадарка Даманчука

Не аднойчы даводзілася бываць у Бабровіцкай сярэдняй школе. Гэта самая буйная па сваіх памерах сельская школа раёна. У мінулыя часы яна была і самай буйной па колькасці навучэнцаў. Будынак школы размясціўся паміж вёскай Бабровічы і ваенным гарадком. З 1990г. і па сённяшні дзень Бабровіцкую школу ўзначальвае Даманчук Уладзімір Фёдаравіч, настаўнік гісторыі па спецыяльнасці, які нямала ўласных сіл і здароўя паклаў, каб установа адукацыі, на чале якой ён пастаўлены, заўжды была на вышыні.

Вось і гэтым летам дырэктар разам са сваімі мужчынамі-падначаленымі на школьным даху. “Пацёк. Рамантуем, - патлумачыў Уладзімір Фёдаравіч. – Трэба 900 м2 рубероіду ўладаваць”.

Ад’язжаючы ад школы, што стаіць за прыгожым бярозавым гаем, які пасадзілі ў свой час вучні толькі што ўзведзенай школы-новабудоўлі, і ўспамінаючы ўвішную працу педагогаў, якія ў адзін момант перакваліфікаваліся ў будаўнікоў, у галаве міжволі нарадзілася паралель па аналогіі з убачаным у часы свайго дзяцінства ў фільме “Турботная гаспадарка” – гаспадарка Даманчука.

У пачатку 2012 г. журналістка Таццяна Капітан на старонках “Калінкавіцкіх навін” надрукавала артыкул “Бабровіцкая школа – пераможца абласнога спаборніцтва”. Вось што яна напісала тады ў сваім артыкуле пра школу і яе калектыў: “Па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы па павышэнні якасці адукацыі Бабровіцкая сярэдняя школа заняла першае месца сярод сельскіх школ, за што была ўзнагароджана Ганаровай граматай і грашовай прэміяй у памеры 60 млн. рублёў. Перамога ў конкурсе проста так не даецца. Для гэтага калектыў школы павінен быў шмат папрацаваць. На абласным конкурсе праца школы ацэньвалася па 21 паказчыку. Гэта і набраныя ўдзельнікамі балы ў цэнтралізаваным тэсціраванні, і адсутнасць правапарушэнняў з боку вучняў, і выступленне школы на алімпіядах, і катэгарыйнасць настаўнікаў, і ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, і г.д. Вось па выніках гэтых сумарных паказчыкаў Бабровіцкая сярэдняя школа і стала абсалютным лідарам у Гомельскай вобласці.

26 лістапада Уладзімір Фёдаравіч адзначыў свій 60-гадовы юбілей. Шмат добрых пяшчотных слоў было сказана ў яго адрас. З падарункам прыйшла і старшыня райкома галіновага прафсаюза Судас Наталля Мікалаеўна. Яна павіншавала юбіляра, пажадала поспехаў у дальнейшай працы.