ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ НА ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ 
БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ!

Выдатны падарунак атрымалі педагогі і ветэраны педагагічнай галіны ў лельчыцкай сярэдняй школе №2

Слова вясна асацыіруецца ў кожнага з нас з абуджэннем прыроды, пахам кветак, сонечнымі днямі, спевам птушак, доўгачаканым цяплом і, канечне, жаночым святам 8 Сакавіка!

Стала добрай традыцыяй адзначаць гэты дзень у калектыве нашай школы. Загадзя падрыхтавалі сваё віншаванне настаўнікам-жанчынам іх вучні. Ад усяго сэрца павіншаваў з самым пяшчотным вясеннім святам дырэктар школы Сяргей Кісялевіч. Асобыя словы ўдзячнасці і віншаванне былі адрасаваны жанчынам-ветэранам педагагічнай галіны. Іх жыццёвы шлях, мудрасць і цярпенне служаць сапраўдным прыкладам для ўсіх нас! Мы заўсёды рады сустрэчы з вамі, нашы старэйшыя калегі. На памяць нашым жанчынам-ветэранам былі ўручаны кошыкі з віншавальнымі паштоўкамі.

А колькі пазітыўных эмоцый падарылі ўсім Міхаіл Ліпскі, Лілія Фіцнер і жаночы вакальны ансамбль!

На маю думку, супольна выкананыя песні, гарачая гарбата, смачныя цукеркі, печыва і шквал цёплых віншавальных слоў пакінулі асалоду, добры настрой у сэрцы кожнай жанчыны, якая прысутнічала на гэтай сустрэчы.

Няхай абуджэнне вясны падорыць кожнай з нас толькі радасць! Шчыра дзякую ўсім за гэта свята!