Георгій Аляксеевіч Баланчук

Георгій Аляксеевіч Баланчук нарадзіўся 3-га мая 1921 года, у вёсцы Іванава Слабада, Тураўскаго раёна. У 1939 годзе закончыў Тонежскую сярэднюю школу. Пасля школы прызвалі Георгія Аляксеевіча служыць у Чырвоную Армію, дзе адразу ён быў адпраўлены на вучобу ў Саратаўскае  артылерыйскае вучылішча. Скончыў яго “ на выдатна”, за што і атрымаў званне лейтэнанта ў 20-гадовым узросце. Зім разам, у Саратаве, займаўся пісьменнік Васіль Быкаў, які пасля, як і Баланчук Г.А., патрапіў на фронт. Пазней Васілій Уладзіміравіч напіша твор “Трэцяя ракета”, дзе поўнасцю адлюструе ход баявых дзеянняў 1941 года, у якім удзельнічаў і Георгій Аляксеевіч.Пасля заканчэння Саратаўскага вучылішча, камандаванне адпраўляе Баланчука Георгія пад Сталінград. Ён становіцца начальнікам  разведкі артылерыйскага дывізіёна. Георгій Аляксеевіч не зважаючы на тое, што меў званне, заўсёды ішоў  у бой у першых шэрагах. Салдаты яго любілі і паважалі, як добрага камандзіра. На той час Баланчуку Г.А. было толькі 20 гадоў. Ён быў двойчы паранены: першы раз у самым пачатку вайны – ў 1941 годзе, а другі – ў 1944 , а таксама быў кантужаны. Пасля шпіталя Георгій Аляксеевіч зноў вяртаўся на фронт, ніводнага разу не папрасіўся застацца з-за раненняў у тылу. За яго доблесць і прыкладнае выкананне баявых заданняў, камандаванне фронта прадставілі Баланчука Г.А. да ўзнагарод:

- ордэн “Аляксандра Неўскага”;

- ордэн “Айчыннай вайны другой ступені”;

- ордэн “Чырвонага сцяга”;

- медалём “За ўзяцце Бярліна”;

- медалём “За перамогу над Германіей”;

- медалём “За абарону Сталінграда”.

Георгій Аляксеевіч дайшоў да самога Бярліна.  Вайна для яго не скончылася і пасля: Баланчук Георгій становіцца камендантам у адным з гарадоў Германіі з 1945года па 1947 год. Канешне, чалавеку хацелася хутчэй вярнуцца на Радзіму, у сваю родную вёску, аднак абавязак ёсць абавязак. Пасля таго, як Георгій Аляксеевіч дэмабілізаваўся ў 1947 годзе, ён вярнуўся ў сваю родную вёску. У гэтым годзе сустрэў і  сваю будучую жонку – Антаніну, якую направілі настаўнічаць у Іванаву Слабаду. У 1950 годзе Георгію Аляксеевічу прапанавалі пайсці працаваць дырэктарам школы ў вёску Тонеж, пасля чаго ён паступае ў Мазырскі інстытут. Ён стаў першым пасляваенным дырэктарам, якому патрэбна было ўсё пачынаць “з нуля”. Прапрацаваў дырэктарам у Тонежы тры гады – змог пакінуць пасля сябе добрую памяць, згуртаваны каляктыў. Аднак, гэта не азначае, што Георгій Аляксеевіч назаўсёды развітаўся з прафесіяй настаўніка. У Іванавай Слабадзе, малой радзіме,  школа адбудавалася пазней – ён не мог не падтрымаць гэты пачатак, за што і быў прызначаны дырэктарам, але цяпер ужа Слабадской школы. На працягу многіх гадоў, Георгій Аляксеевіч Баланчук выконваў розныя грамадскія работы. Ён быў:

- дэпутатам сельскага Савета;

- дэпутатам раённага Савета;

- народным засядацелем суда;

- член КПСС, сакратар парткома.

Такая праца дала пра сябе ведаць, да яшчэ і раненні ўсё больш і больш нагадвалі пра сябе: асколкі, якія не змаглі выдаліць ні пад час вайны, ні ўжо ў мірныя часы, знаходзіліся вельмі блізка каля сэрца.  Баланчук Георгій Аляксеевіч памёр у 51 год, у 1972 годзе.