«Беларусь – імя святое!”

Пад такім дэвізам у гэтым годзе ў Светлагорскім раене праходзіў агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў устаноў адукацыі. Адной з яго мэтаў з’яўлялася папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў, народнай творчасці, нацыянальнай культуры.

20 мая ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Ювента”адбыўся заключны канцэрт смотра. Яго праграма складалася з сарака нумароў, былі прадстаўлены розныя жанры. Прыгажосць народнай і сучаснай музыкі, цудоўныя вершы на роднай мове, іх таленавітае і шчырае выкананне спрыялі добраму настрою, выклікалі пачуцце гонару за нашых творчых педагогаў.
Сапраўдным адкрыццем сталі яркія выступленні маладых педагогаў Масальскага Васілія з Давыдаўскай СШ, Пуляноўскай Наталлі – Асташкавіцкі я/с-СШ, творчага калектыву ДЦРД № 22 г.Светлагорска. Па-майстэрску, з вялікім натхненнем гучалі вершы У.Караткевіча ў выкананні былой настаўніцы гімназіі Кожухавай Іны Антонаўны. Аўтарскія замалеўкі Галіны Анатольеўны Капецкай “Званочкі на родным полі” ўразілі прыгажосцю і шчырасцю, глыбіней і пачуццем патрыятызму. Папуры на тэмы песень ансамбля “Песняры” ў выкананні інструментальнага ансамбля СШ № 11 было прысвячэннем юбілею Уладзіміра Мулявіна. Знайшлося месца і жартоўным творам. Іх задорна выконвалі педагогі СШ № 3, карэкцыйнага цэнтра, Печышчанскай СШ.
Сярод гледачоў – прадстаўнікі працоўных калектываў і члены сем’яў, нашы шаноўныя ветэраны. Усе без выключэння выступленні суправаджаліся бурнымі апладысментамі. Лепшыя выканаўцы былі адзначаны дыпломамі і прызамі раеннага камітэта прафсаюза ў намінацыях “вакальнае майстэрства”, “нацыянальны каларыт”, “аўтарскі твор”, “мастацкае чытанне”, “танцавальнае мастацтва”, “арыгінальны жанр”, “інструментальнае выкананне”.