ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ НА ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ 
БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ!

Падтрымалі добрую традыцыю

Кожны з нас у гэтыя зімовыя дні верыць: год, які наступіў, будзе абавязкова лепшы, чым папярэдні. Хтосьці спадзяецца знайсці сваё шчасце ці палепшыць фінансавае становішча, хтосьці – вылечыцца ад хвароб ці пашырыць кола сяброў… Мы з дзяцінства загадваем жаданні пад бой курантаў і верым у іх здзяйсненні. Не выключэнне, відаць, і людзі састарэлыя. Хіба можа чалавек ні аб чым не марыць?!

Напярэдадні Каляд, члены прафсаюзнай арганізацыі Мікуліцкай сярэдняй школы, падтрымалі добрую традыцыю сваёй установы: наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана педагагічнай працы Фёдара Быстрыка. Завіталі да яго з салодкім падарункам ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, цёплымі і шчырымі пажаданнямі моцнага здароўя і даўгалецця.

Твар Фёдара Дзмітрыевіча свяціўся радасцю і ўдзячнасцю. Для чалавека ў такім паважаным узросце вельмі важна адчуваць, што пра яго не забываюць.Пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза і Снягурку, не толькі павіншавалі ветэрана, але і аказалі яму дапамогу ў ачыстцы двара ад снегу. Добрыя справы – менавіта той цуд, якога мы ўсе чакаем у Новы год.